2 траўня 2024, Чацвер, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыры выклалі ў Сетку фота «Боінга», у якога ў палёце разарвала рухавік

3

Рэйс амерыканскай авіякампаніі Southwest Airlines накіроўваўся з Новага Арлеана ў Арланда, калі пасажыры заўважылі праблему з рухавіком.

На фотаздымках, размешчаных у сетцы, відаць адсутнасць франтальнай часткі рухавіка самалёта, паведамляе расейская служба BBC.

Прадстаўнік авіяперавозчыка заяўляе, што выбуху рухавіка не было. Нацыянальная рада бяспекі на транспарце вядзе расследаванне прычын паломкі рухавіка.

Фото: @smillerddd3

Стэфані Мілер знаходзілася на борце самалёта і ў інтэрв'ю сказала, што пасажыры пачулі моцны выбух на вышыні прыблізна 10 тысяч футаў (крыху больш за тры тысячы метраў). Пасля гэтага, з яе слоў, запахла гарэлым.

Фото: @smillerddd3

Стэфані размясціла ў «Твітэры» фатаграфію, як яна і яшчэ адзін пасажыр сядзяць у кіслародных масках.

Звесткі палёту паказваюць, што «Боінг-737» знізіўся з 30 да 10 тысяч футаў (прыкладна з дзевяці да трох тысяч метраў) усяго за восем хвілін.

Лайнер здзейсніў вымушаную пасадку ў горадзе Пенсакола, штат Фларыда.

Асацыяцыя пілотаў авіякампаніі Southwest Airlines размясціла ў «Твітэры» фатаграфію пашкоджанага рухавіка самалёта.

Ніхто з 99 пасажыраў і пяці сябраў экіпажа ў выніку авіяздарэння не пацярпеў.

Экспэрт у сферы авіяцыйнай бяспекі Майкл Бойд кажа, што для Southwest Airlines і іншых буйных авіякампаній такая аварыі - крайняя рэдкасць.

«Гэта адзінкавы, практычна нечуваны, выпадак. У кампаніі Southwest Airlines бездакорныя паказчыкі ў сферы бяспекі палётаў, бо яна шмат выдаткоўвае на тэхнічнае абслугоўванне сваіх самалётаў», - дадаў Бойд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках