10 траўня 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеная перадсмяротная запіска журналіста Шчацініна: «Я заўсёды любіў Украіну»

6
Знойдзеная перадсмяротная запіска журналіста Шчацініна: «Я заўсёды любіў Украіну»
АЛЯКСАНДР Шчацінін

Заснавальнік інтэрнэт-выдання «Новы рэгіён» Аляксандр Шчацінін перад гібеллю напісаў ліст калегу.

Расейскі апазіцыйны журналіст Аляксандр ШчацінінВольга Мешчаракова ў інтэрв'ю Deutsche Welle.

У перадсмяротнай запісцы Шчацінін, якога знайшлі мёртвым з агнястрэльным раненнем 27 жніўня, папрасіў яе перадаць усім, што «вельмі любіў Украіну», сказала яна.

«Гэты ліст праз электронную пошту ён прыслаў мне ў суботу, а 21:00! Я пабегла да яго на кватэру, пачала тэлефанаваць усім сябрам, шукаць ключы ад ягонай кватэры. Жанчына, у якой былі запасныя ключы, была за горадам і змагла прыехаць толькі да паўночы. Мы змаглі зайсці да яго толькі а 24:00», - распавяла Мешчаракова.

«Ён любіў украінцаў і Украіну. Гэта прасіў перадаць усім... У яго была глыбокая зацяжная дэпрэсія. Ён казаў мне некалькі разоў, што хоча скончыць жыццё самагубствам», - сказала яна.

Мешчаракова адзначыла, што дэпрэсіўны стан Шчацініна быў абумоўлены фінансавымі праблемамі выдання «Новы рэгіён»: «Мы жылі на грошы, якія раней зарабіў Аляксандр. Калі яны скончыліся, пачаліся праблемы, бо ён не хацеў, каб выданне фінансаваў хтосьці з алігархаў».

Яна цалкам падзяляе асноўную версію следства аб тым, што Аляксандр Шчацінін здзейсніў суіцыд.

Акрамя таго, Мешчаракова апублікавала ў Facebook цытаты з ягонага развітальнага ліста.

«Я вельмі рады, што ты прыходзіла. На жаль, я так і не змог нічога прыдумаць наконт працы. Менавіта таму я не адчыніў дзверы. Даруй мне за ўсё. Хай нашы хлопцы і ўсе, каго я падвёў, мяне таксама даруюць.

Найлепшае выйсце для мяне ў гэтай сітуацыі пайсці з жыцця. Гэта не цяпер вырашылася. Я вышмараваў і праверыў пісталет яшчэ дзесяць дзён таму. І ўсе гэтыя дні я не мог на гэта наважыцца. Адкладваў. Мужнасці не хапала.

Я ўсе гэтыя дні пісаў лісты. Але потым так нічога не адправіў. Занадта шмат адрасатаў.

Мне проста вельмі сорамна перад усімі. Таму я прыняў менавіта такую пастанову.

Калі калі-небудзь атрымаецца ў цябе, скажы маім дочкам, што я вельмі сумаваў па іх да апошняга. Але 4,5 года без іх былі невыносныя. Гэта і ёсць галоўная прычына маёй пастановы. Ім я напісаў кароткі ліст у іх ВК яшчэ ў сераду. Тое, што я дажыў да сённяшняга дня - проста непаразуменне.

І яшчэ адно. Я да апошняга быў горача і пяшчотна закаханы ва Украіну і яе людзей.

Калі ўсё ўляжацца, напішы пра гэта.

Зразумей, я прыняў найлепшую з усіх варыянтаў пастанову. Вельмі доўга ўсё абдумваў. Цяпер на балконе. Выкуру апошнюю цыгарэту, і мяне не стане. Сёння мяне павіншавала на старонцы незвычайная колькасць людзей. Я ўсё прачытаў. Але змяніць ужо нічога нельга.

Даруй. І хай мне ўсё даруюць. Не выстраліў я ў сябе 24-га толькі, каб не псаваць усім найлепшае свята - Дзень незалежнасці. Усіх вельмі пяшчотна люблю. Кажы ім заўсёды пра гэта», - сказана ў тэксце ліста.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках