2 траўня 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд адхіліў прадукцыю «Бабулінага гладыша»

Рассельгаснагляд адхіліў прадукцыю «Бабулінага гладыша»
ФОТА З САЙТУ BOBR.BY

Тавар рухаўся без дакумента, што гарантуе бяспеку малочнай прадукцыі.

Разбежнасць у суправаджальных дакументах малочнай прадукцыі, вырабленай магілёўскім ААТ «Бабулін гладыш», сталі прычынай нядопуску яе на тэрыторыю Расеі, піша БелаПАН.

Як паведаміла сёння ўправа Расспажыўнагляду Смаленскай і Бранскай абласцей Расеі, 27 жніўня ў пункце папярэдняга паведамлення «Красная Горка» быў забаронены ўвоз у Расейскую Федэрацыю больш як тоны малочнай прадукцыі, вырабленай кіроўнай кампаніяй холдынгу «Магілёўская малочная кампанія Бабулін гладыш».

«Пры правядзенні ветэрынарнага кантролю ўправай Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей выяўлена, што фактычная дата вырабу прадукту не адпавядае датам, пазначаным у ветэрынарных сэртыфікатах. З чаго вынікае, што тавар рухаўся без дакумента, што гарантуе бяспеку малочнай прадукцыі», - адзначаецца на сайце расейскай установы.

Там жа адзначаецца, што апошні час такога кшталту парушэнні сталі насіць сістэмны характар. «Управа Рассельгаснагляду мяркуе, што ветэрынарнай службе Рэспублікі Беларусі варта на гэта звярнуць асаблівую ўвагу і зрабіць захады для выключэння такіх парушэнняў», - гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамілі ў аддзеле замежнаэканамічнай дзейнасці магілёўскага малочнага прадпрыемства, не дапушчаную да рэалізацыі ў Расеі прадукцыю вёз не «Бабулін гладыш», а яе контрагент - кампанія «Еўрагандаль». «Яны маюць прадстаўніцтва ў Расейскай Федэрацыі, і яны займаліся самі перавозам за мяжу Рэспублікі Беларусі нашай прадукцыі. Але іх ветэрынарны лекар дапусціў памылку ў падрыхтоўцы суправаджальнага пакета дакументаў. У ветэрынарным пасведчанні ён пазначыў няправільна даты вырабу малака», - сказаў прадстаўнік прадпрыемства, адзначыўшы, што ветэрынарны лекар пераблытаў месяц у даце вырабу малака - «фактычна там быў жнівень, ён жа паставіў чэрвень».

Са слоў работніка «Бабулінай крынкі» не дапушчаная прадукцыя ішла пад гандлёвай маркай «Стары Менск», якая належыць «Еўрагандлю».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках