3 траўня 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачатак восені будзе сухім і цёплым

Пачатак восені будзе сухім і цёплым

У першыя дні верасня надвор'е ў Беларусі будзе сонечным і камфортным.

Восень пачнецца сухім і ўмераным цёплым надвор'ем, паведаміў БелаПАН начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«У аўторак надвор'е ненадоўга зменіцца. У Беларусь з Заходняй Еўропы прарвецца атмасферны фронт, які прынясе паніжэнне тэмпературы і навальнічныя дажджы. Уначы ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы», - адзначыў сіноптык. Тэмпература ўначы плюс 12-18°С, удзень плюс 17-23°С, на паўднёвым усходзе крыху цяплей: уначы плюс 19-21°С, удзень плюс 24-26°С.

Са слоў Рабава, далей надвор'е зноў палепшыцца. «Пачынаючы з серады і да нядзелі ўладу над надвор'ем возьме чарговы антыцыклон, які прынясе ў большасць раёнаў краіны сухое надвор'е. Характэрнай асаблівасцю стане прахалодная раніца, а ўдзень будзе сонечна і камфортна», - паведаміў спецыяліст.

У сераду пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўночным усходзе Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы плюс 5-12°С, удзень плюс 17-24°С.

У чацвер, 1 верасня, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ўначы плюс 4-11°С, удзень плюс 20-25°С, на паўднёвым захадзе да плюс 27°С.

У пятніцу пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на поўначы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы плюс 7-14°С, удзень плюс 21-28°С.

«Першыя восеньскія выхадныя пацешаць цёплым і сухім надвор'ем: пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ўначы плюс 6-13°С, удзень плюс 19-26°С, на паўднёвым захадзе да плюс 28°С», - паведаміў Рабаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках