3 траўня 2024, Пятніца, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы дзеці з маламаёмных сем'яў атрымаюць школьную стыпендыю

1
У Польшчы дзеці з маламаёмных сем'яў атрымаюць школьную стыпендыю
Фота: pixabay.com

Стыпендыя павінна часткова кампенсаваць сем'ям выдаткі, звязаныя з навучаннем дзіцяці.

У Польшчы дзеці з сем'яў, якія знаходзяцца ў складаным матэрыяльным становішчы, атрымаюць школьную стыпендыю. Цяпер крытэр даходу, які дае права на дапамогу, складае 514 злотых (блізу 116 еўра) на кожнага сямейніка, паведамляе «Польскае радыё».

Для атрымання стыпендыі хтосьці з бацькоў павінен падаць адпаведную заяву і даведку аб даходах за жнівень.

Гэтая стыпендыя павінна часткова кампенсаваць сем'ям выдаткі, звязаныя з навучаннем дзіцяці, таму бацькі павінны таксама даць рахункі, якія пацвярджаюць затраты, напрыклад, звязаныя з падрыхтоўкай дзіцяці да школы.

Згодна з законам, які рэгулюе гэтыя выплаты, школьная стыпендыя не можа быць ніжэй, чым 94 злотыя (блізу 22 еўраў) і вышэй, чым 236 злотых (блізу 54 еўраў).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках