4 траўня 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: МВФ правільна робіць, што не верыць беларускім уладам

4
Леў Марголін: МВФ правільна робіць, што не верыць беларускім уладам
ЛЕЎ МАРГОЛІН
ФОТА: UCPB.ORG

Міжнародны валютны фонд сумняваецца ў дакладнасці фінансавай справаздачнасці беларускіх прадпрыемстваў.

МВФ мяркуе, што статыстычныя звесткі дзяржаўных арганізацый не ў поўным аб'ёме адлюстроўваюць іх фінансавы стан і таму рэкамендуе, каб бухгалтарскія балансы ўсіх дзяржпрадпрыемстваў рыхтаваліся паводле міжнародных нормаў.

- Міжнародны валютны фонд правільна сумняваецца. Па-першае, беларуская справаздачнасць вельмі моцна адрозніваецца ад стандартаў краін з рынкавай эканомікай. Ёсць міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці, якую ў нас выкарыстоўваюць толькі сумесныя прадпрыемствы і банкі, якія пазычаюць грошы на сусветным рынку. І нават яны робяць гэта паралельна з іншай справаздачай.

Па-другое, у нас вельмі часта робяцца выключэнні з айчынных стандартаў, на якія звярнуў увагу МВФ. Скажам, калі дазволіць прадпрыемствам не налічваць амартызацыйныя налічэнні, то скажаецца карціна сабекошту прадукцыі. Аб'ём прыбытку павялічваецца, хоць на самай справе гэта не так, бо ўсё роўна асноўныя фонды зношваюцца. І нават тады, калі гэтыя налічэнні не робяцца, - распавёў Леў Марголін у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

- Ці атрымаецца «перавыхаваць» дзяржаўныя прадпрыемствы?

- Тут гаворка ідзе не пра перавыхаванне. Прапановы МВФ якраз і павінны зрабіць сітуацыю ў эканоміцы краіны празрыстай для донараў, інвестараў і саміх гаспадароў гэтых асноўных фондаў. Беларускія прадпрыемствы павінны зняць покрыва непразрыстасці. А далей невядома, ці будзе ім дзяржава працягваць аказваць дапамогу. Бо тут яшчэ існуе такі момант, што, калі робяцца нейкія выключэнні з агульных правілаў, то і самі кіруючыя органы таксама не бачаць рэальнай сітуацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках