3 траўня 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля рэзідэнцыі прэзідэнта Самалі прагрымеў магутны выбух

Каля рэзідэнцыі прэзідэнта Самалі прагрымеў магутны выбух
Фота: @SONNALIVE

Адказнасць за тэракт узяла на сябе радыкальная ісламісцкая групоўка «Аш-Шабаб».

Прынамсі, пяць чалавек загінулі ў выніку выбуху блізу прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў сталіцы Самалі Магадзіша, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на вэб-сайт ліванскай газеты «Дэйлі стар».

Усе пяцёра загінулых - вайскоўцы. У мясцовым пастарунку падкрэсліваюць, што колькасць ахвяр можа ў далейшым узрасці.

Паводле звестак выдання, замінаваны аўтамабіль выбухнуў каля рэзідэнцыі, таксама пашкодзіўшы будынак найбліжэйшага гатэля.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе радыкальная ісламісцкая групоўка «Аш-Шабаб».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках