4 траўня 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БІ-2 і Neuro Dubel едуць у Ліду на фэст хмелю

2
БІ-2 і Neuro Dubel едуць у Ліду на фэст хмелю
ФОТА З САЙТА TUT.BY

Да бясплатнага фестывалю ў райцэнтры засталося чатыры дні.

3 верасня гасцінная Ліда прымае гасцей з усёй Беларусі: другі год запар у горадзе праходзіць фестываль хмелю, соладу і вады - Lidbeer, піша tut.by.

Праграма фестывалю насычаная: выступы артыстаў на дзвюх сцэнах, гістарычны інтэрактыўны квэст, розныя актывацыі для дарослых і дзяцей, вялікі фудкорт, экскурсіі на ААТ «Лідскае піва».

У 2016 годзе фестываль праходзіць пад лозунгам «Святкуем разам!» і носіць інтэрактыўны характар. У кожнага жыхара Беларусі была магчымасць стаць суарганізатарам імпрэзы. Цягам двух месяцаў на сайце open-air у гасцей фестывалю была магчымасць выбраць самыя смачныя прапановы на фудкорт, цікавых рамеснікаў, займальныя спартовыя гульні і забавы, а таксама беларускіх музыкаў, якія будуць выступаць на малой сцэне. Час выступаў і лайн-ап выглядаюць наступным чынам:

12.30 - 13.00 - Muzkultura.

13.15 - 13.45 - ЧуVство Палёту.

14.00 - 14.30 - Skarlet.

14.45 - 15.15 - Чып і Дэйл.

15.30 - 16.00 - Мутнаевока.

16.15 - 16.45 - Nizkiz.

17.00 - 17.30 - Skynet.

Расклад выступаў на галоўнай сцэне:

18.15 - 19.15 - TRUBETSKOY.

19.30 - 20.30 - Neuro Dubel.

20.45 - 21.45 - Zdob si Zdub.

22.00 - 23.30 - БІ-2.

Уваход на фестывальныя зоны і ўсе канцэрты бясплатны.

Асноўныя фестывальныя пляцоўкі пачнуць працаваць з 10.00. Аб 11.00 на галоўнай сцэне пачнецца святочная праграма, прымеркаваная да святкавання Дня горада, а ў 12.00 арганізатары афіцыйна адкрыюць фестываль. Цэлы дзень для гасцей Lidbeer будзе працаваць фудкорт, спартовыя і аэрозоны, дзіцячая пляцоўка і атракцыёны. Дарэчы, фудкорт скончыць сваю працу а 00.30.

Акрамя розных актывацый, у кожнага госця ёсць магчымасць узяць удзел у гістарычным інтэрактыўным квэсце і атрымаць узнагароду (смачныя прызы). Для гэтага неабходна спампаваць у Play Market або App Store афіцыйны дадатак фестывалю Lidbeer, у якім, акрамя квэсту, ёсць праграма, карта фестывалю, а таксама інфармацыя пра артыстаў.

Для тых, хто плануе весяліцца ўсю ноч, арганізаваны так званы кемпінг. Месца для размяшчэння намётаў знаходзіцца ў 5 км ад горада. Там жа будзе арганізаваная і стаянка для транспартных сродкаў, санітарная зона, а назіраць за парадкам будзе патруль. Звяртаем вашу ўвагу, што распальваць вогнішчы і праносіць колюча-рэжучыя прадметы забаронена. Дабрацца ў Ліду з кэмпінгу можна на спецыяльным аўтобусе, які будзе курсаваць у абодва бакі цягам дня.

Даехаць да Ліды з іншых гарадоў Беларусі вы зможаце на міжрэгіянальным транспарце: аўтобусах і маршрутках, якія курсуюць паміж гарадамі паводле раскладу, бас-турах, а таксама на асабістым аўтамабілі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках