4 траўня 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Кісялёў спрагназаваў развіццё справы Шарамета

Яўген Кісялёў спрагназаваў развіццё справы Шарамета
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ

Калі пачнецца бурны палітычны сезон, справа Паўла Шарамета можа атрымаць нечаканы працяг.

Расейскія спецслужбы паспрабуюць выкарыстаць смерць журналіста Паўла Шарамета для дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ва Украіне.

Такое меркаванне ў жывым эфіры «Обозревателя» выказаў журналіст Яўген Кісялёў.

«Да забойства Паўла Шарамета маглі быць датычныя расейскія спецслужбы. Для чаго ім трэба было забіць Паўла Шарамета? Спецслужбы часта дзейнічаюць для стварэння палітычнай нестабільнасці ў краіне. Для таго, каб стварыць сітуацыю палітычнай правакацыі. Калі пачнецца бурны палітычны сезон, не выключаю, што справа Паўла Шарамета будзе мець працяг», - адзначыў ён.

Як падкрэсліў Кісялёў, забойства Шарамета нагадвае забойства ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ, імя якога потым было выкарыстанае ў палітычным скандале.

«Памятаеце, як было ў гісторыі з забойствам Гангадзэ. Спачатку журналіст знік. Потым высветлілася, што ён забіты. Потым паўстала гісторыя з плёнкамі Мельнічэнкі. Не выключаю, што забойства Паўла Шарамета будзе мець працяг у выглядзе нейкіх новых плёнак Мельнічэнкі 2.0», - падсумаваў ён.

Нагадаем, журналіст Павел Шарамет быў забіты раніцай 20 ліпеня на скрыжаванні вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага ў Кіеве. Шарамет выехаў з дому і праехаў да скрыжавання ўсяго некалькі дзясяткаў метраў. Паводле папярэдніх звестак, пры забойстве журналіста выкарыстоўвалася выбуховае прыстасаванне з дыстанцыйным кіраваннем.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках