3 траўня 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам нагадалі пра злачынствы КДБ

4
Менчукам нагадалі пра злачынствы КДБ

Актывісты сабраліся на сталічных Кальварыйскіх могілках, каб успомніць прозвішчы і лёсы людзей, забітых органамі НКУС і КДБ.

Акцыя праходзіла ў межах кампаніі «Вяртанне памяці», паведамляе «Радыё Рацыя».

«29-га дня кожнага месяца мы ўспамінаем ахвяр савецкіх рэпрэсій у Менску», - кажа грамадскі актывіст Яўген Батура.

- Гэта звязанае з тым, што 29 кастрычніка 1937 г была расстраляная амаль уся беларуская інтэлігенцыя. Грамадства хоча дамагчыся, каб гэты дзень памяці быў ушанаваны на дзяржаўным узроўні. І мы нагадваем дзяржаве, што гэта ёсць. Нагадваем, як можам: ходзім, памінаем, молімся, мяркуе актывіст.

Гісторык Ігар Кузняцоў распавёў, што сабраў звесткі пра агульную колькасць месцаў масавых расстрэлаў у Беларусі:

- Мы павінны паказаць, што гэта ўся тэрыторыя Беларусі. У Менску больш за дзесяць пахаванняў, у кожным абласным цэнтры не менш за тры. Вазьміце Магілёў, Гомель і г.д., ёсць і раённыя цэнтры. Я падрыхтаваў такую мапу - гэта больш за 48 населеных пунктаў, і ў Беларусі больш за 150 месцаў масавых расстрэлаў. Зразумела, што найбольшая колькасць расстраляная, вядома ж, было ў Менску.

Такія памятныя акцыі ладзіць таксама рух салідарнасці «Разам». 29-га кастрычніка абедзве ініцыятывы - і рух, і кампанія «Вяртанне памяці» - плануюць правесці супольную акцыю-ўшанаванне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках