4 траўня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламент занесеная рэзалюцыя аб скасаванні віз для ўкраінцаў

9
У Еўрапарламент занесеная рэзалюцыя аб скасаванні віз для ўкраінцаў
ФОТА: LIGA.NET

Скасаванне візавага рэжыму для Украіны стане пацвярджэннем паслядоўнасці еўрапейскага курсу.

У Еўрапарламенце падрыхтаваны і зарэгістраваны праект заканадаўчай рэзалюцыі аб унясенні Украіны ў пералік трэціх краін, грамадзянам якіх касуюцца візавыя патрабаванні, паведамляе Укрінфарм.

У аснову праекта дакумента пакладзены даклад дэпутата Марыі Габрыэл, які яшчэ павінен зацвердзіць камітэт грамадзянскіх свабодаў, юстыцыі і ўнутраных справах.

У першым пункце заканадаўчай рэзалюцыі прапануецца прыняць пазіцыю Еўрапарламента, зыходзячы з прапаноў Еўракамісіі.

У тлумачальнай частцы да дакумента дакладчык нагадвае, што прапановы Еўракамісіі палягаюць у занясенні дапаўненняў ў рэгламент ЕЗ №539/2001 і перанясенні Украіны ў дадатак ІІ, які змяшчае пералік трэціх краін, для грамадзян якіх выключаецца патрабаванне атрымаць візу для перасячэння вонкавых межаў краін-чальцоў.

"Скасаванне віз для ўкраінскіх грамадзян, якія з'яўляюцца ўладальнікамі біяметрычных пашпартоў, адзначыць канкрэтнае дасягненне, што ідзе за ўзаемнымі памкненнямі, а таксама адданасць, прадэманстраваную ўкраінцамі дзеля міру, стабільнасці і курсу еўрапейскіх рэформ краіны", - адзначаецца ў праекце рэзалюцыі.

Падкрэсліваецца таксама, што галасаванне Еўрапарламентам у падтрымку прапаноў Еўракамісіі пацвердзіць прынцып, што кожная краіна, якая выканала крытэры, можа атрымаць візавую лібералізацыю.

Акрамя гэтага адзначаецца, што скасаванне візавага рэжыму для Украіны стане пацвярджэннем паслядоўнасці еўрапейскага курсу, у аснове якога ляжаць фундаментальныя прынцыпы вяршэнства права і міжнароднага права, уключаючы акалічнасці нелегальнай анэксіі АР Крым і Севастопаля Расеяй.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках