17 траўня 2024, Пятніца, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарка «Белсата» можа ўзначаліць Польскую тэлевізію

Дырэктарка «Белсата» можа ўзначаліць Польскую тэлевізію
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Агнешку Рамашэўскую-Гузы называюць адной з асноўных кандыдатак на пасаду старшыні TVP.

Дырэктарка «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы падала заяўку на конкурс новай старшыні Польскай грамадскай тэлевізіі (TVP).

Гэта дзяржаўная паводле формы ўласнасці кампанія, у склад якой уваходзіць «Белсат».

Усяго ў польскіую Раду нацыянальных СМІ пададзена 20 заявак, паведамляе «Радыё Свабода».

Рамашэўскую-Гузы, разам з цяперашнім старшынёй TVP Яцэкам Курскім і старшынёй Асацыяцыі польскіх журналістаў Кшыштафам Скаўроньскім, называюць асноўнымі кандыдатамі на пасаду старшыні Польскай тэлевізіі.

Выбары новага старшыні пачнуцца 21 верасня. Чальцы Рады нацыянальных СМІ ацэняць стратэгіі развіцця TVP на бліжэйшыя гады, якія павінны падрыхтаваць кандыдаты.

У пачатку кастрычніка з кандыдатамі адбудуцца гутаркі, якія будуць транслявацца ў жывым эфіры.

Агнешка Рамашэўская-Гузы - стваральніца «Белсата» і дырэктарка з 2007 года.

Акрамя працы на «Белсаце» выконвае функцыю віцэ-старшыні Таварыства польскіх журналістаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках