2 траўня 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Урад павінен сысці ў адстаўку

26
Леанід Заіка: Урад павінен сысці ў адстаўку
ФОТА З САЙТА TELEGRAF.COM.UA

За два гады Беларусь страціла $ 30 мільярдаў ВУП, а кожны беларус – $ 3 тысячы.

Усё гэта – вынік памылак некампетэнтнага ўрада, які абслугоўвае інтарэсы дыктатарскага рэжыму.

«Паводле такіх вынікаў апошніх двух гадоў любы ўрад падаў бы ў адстаўку», – мяркуе кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю сайту ucpb.org:

«Мае ўласныя падлікі паказалі, што за паўгода ВУП Беларусі склаў 22 мільярды даляраў і, мяркуючы з усяго, мы выйдзем на лічбы ў 45 мільярдаў ВУП паводле вынікаў года. Г. зн. атрымаем 30 мільярдаў даляраў стратаў за два гады. Гэта бянтэжыць. Такое рэзкае падзенне было нечаканым нават для прафесіяналаў. Мы казалі, пісалі, што неабходная больш узважаная эканамічная палітыка. Яна павінна быць арыентаваная на канчатковы вынік, на эфектыўную вытворчасць, і не трэба гандляваць нафтай. І вось – вынік цалкам набору памылак урада выявіўся ў тым, што мы страцілі 30 мільярдаў. А гэта наш заробак, нашы лякарні, узровень жыцця. Беларусы гэта адчулі. Усё-такі страты – 3 тысячы даляраў на кожнага беларуса за 2 гады, 250 за месяц. Цяпер вы і ў Егіпет не палеціце, а будзеце на градцы займацца памідорамі. Такія рэзкія падзенні, скачкі мала дзе адбываюцца. Мы ў гэтым плане ўнікальная краіна. Любы ўрад падаў бы ў адстаўку паводле такіх вынікаў апошніх двух гадоў. І цяпер неабходны прафесійны разбор, што прымусіла нас так хутка зваліцца», – упэўнены эканаміст.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках