2 траўня 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Азербайджане – «рэферэндум» пра падаўжэнне паўнамоцтваў Аліева

18
Заўтра ў Азербайджане – «рэферэндум» пра падаўжэнне паўнамоцтваў Аліева

У панядзелак у Азербайджане адбудзецца «рэферэндум», на які вынесеныя 29 паправак у канстытуцыю.

У Азербайджане пройдзе «рэферэндум» пра падаўжэнне тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і зняцце ўзроставага абмежавання для прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта.

На «рэферэндум» вынесеныя 29 паправак у канстытуцыю. Згодна з заканадаўствам, 26 верасня ў Азербайджане будзе непрацоўным днём.

Сёння ў Азербайджане перад рэферэндумам наступіў «дзень цішыні», паведамляе vesti.az.

Грамадзянам краіны трэба будзе адказаць на пытанне наконт падаўжэння тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з пяці да сямі гадоў, а таксама вызначыцца, ці патрэбныя ў Азербайджане віцэ-прэзідэнты, даць згоду на зняцце ўзроставага цэнзу для кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы і ў дэпутаты.

Паведамляецца таксама, што прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў сёння, у нядзелю, прыняў дэлегацыю ацэначнай місіі ПАСЕ.

Паводле выбарчага кодэкса Азербайджана, «рэферэндум» адбудзецца, калі ў ім возьмуць удзел як мінімум 25% выбарнікаў. Вынесеныя на «рэферэндум» пытанні будуць прынятыя, калі за іх прагаласуе больш за палову выбарнікаў, якія ўдзельнічаюць у галасаванні.

ЦВК Азербайджана абяцаў абвесціць вынікі плебісцыту да 21 кастрычніка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках