2 траўня 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуда: Дэмакратыя перамагла, таму што інтэлігенцыя ўстала плячом да пляча з працоўнымі

Дуда: Дэмакратыя перамагла, таму што інтэлігенцыя ўстала плячом да пляча з працоўнымі
ФОТА: PAP / LESZEK SZYMAŃSKI

Сёння дзякаваць за адвагу трэба кожнаму ўдзельніку Камітэта абароны працоўных, які ўзнік у Польшчы 40 гадоў таму.

Анджэй Дуда нагадаў, што Польшча стала дэмакратычнай дзякуючы таму, што інтэлігенцыя «ўстала плячом да пляча» з працоўнымі.

23 верасня ў Прэзідэнцкім палацы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з чальцамі Камітэта абароны працоўных (KOR) у 40-ю гадавіну яго стварэння, паведамляе «Радыё Польшча».

У сваім выступе кіраўнік Польшчы падкрэсліў, што стварэнне камітэта было першым выпадкам, калі інтэлігенцыя «ўстала плячом да пляча» з працоўнымі. «Розніца ў ідэях сталася менш значнай, чым этыка службы Айчыне», – заявіў польскі прэзідэнт.

«У тым моманце самым значным было менавіта гэтае адзінства. Адзінства паміж інтэлігентамі, якія прытрымліваліся розных поглядаў. Тады ў іх таксама былі розныя погляды, але ўсё ж такі яны дзейнічалі разам», – сказаў Анджэй Дуда.

«Дзякаваць за адвагу і гераізм варта кожнаму чальцу KOR, незалежна ад таго, якую палітычную пазіцыю ён займае цяпер», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, што з нагоды 40-й гадавіны стварэння Камітэта абароны працоўных Сейм прыняў рэзалюцыю, у якой выказаў падзяку стваральнікам камітэта.

Камітэт абароны працоўных здзяйсняў юрыдычную і фінансавую падтрымку працоўным, рэпрэсаваным уладамі Польскай Народнай Рэспублікі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках