26 красавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсоўцы: Уладзе пара прызнацца ў сваім бяссіллі

28
Бізнэсоўцы: Уладзе пара прызнацца ў сваім бяссіллі

Бізнэс-супольнасць гатова паставіць сваіх людзей замест збанкрутавалых лукашэнкаўскіх «кіраўнікоў».

Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва распрацавала і прапануе ўкараніць дзяржаве праграму «Топ-500». Гэта праграма хуткай падрыхтоўкі 500 кіраўнікоў, якія могуць замяніць афіцыйнае кіраўніцтва збанкрутавалых дзяржпрадпрыемстваў, піша ej.by.

Генератарам ідэі стаў гомельскі бізнэсовец Навум Кац, уладальнік фабрыкі дзіцячага абутку, а таксама кансалтынгавай кампаніі «Цэнтр бізнэс развіцця».

«Пачынаць змены трэба з мікраўзроўню. Спачатку трэба падрыхтаваць кадры, а толькі потым – змены ў заканадаўстве, прыватызацыя і гэтак далей», - сказаў бізнэсоўца.

Беспакарана прызнацца ў бездапаможнасці

Па-першае, па думку Навума Каца, у краіне трэба абвясціць «кіраўнічую амністыю» - на аналогію з фінансавай амністыяй. Але замест таго, каб беспакарана прызнавацца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, прызнацца ў праблемах на ўласным прадпрыемстве і няўменні іх вырашыць.

Такому дырэктару, што адкрыта прызнаў праблему, можна дапамагчы яе вырашыць. Для гэтага ў кампаніі «Цэнтр бізнэс развіцця» гатовы інструмент – спецыяльная кампутарная праграма «Тэст-трэнажор FMR». Яна аналізуе бухгалтарскую справаздачнасць прадпрыемства, знаходзіць праблемы і дапамагае кіраўніку распрацаваць развязанне, што не патрабуе дадатковых укладанняў. На аналіз сыходзіць некалькі дзён, а на развязанне праблемы, як паказала практыка – некалькі месяцаў.

«Гэтая праграма створана для сярэдняга ўзроўню кіраўніка, які не скончыў Гарвард. Гэта нашы канкрэтна кіраўнікі, пачынаючы ад старшыні калгаса да малога прадпрыемства, якія не заўсёды выразна разумеюць, што трэба рабіць».

«Цэнтр развіцця бізнэс» ужо паспеў папрацаваць са шматлікімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі. У большасці з іх выявіўся неапраўдана высокі сабекошт прадукцыі праз празмерныя ўскосныя выдаткі. Трэнажор дазваляе выявіць болевую кропку і змадэляваць, як пэўныя рашэнні паўплываюць на сабекошт. Пасля чаго дырэктар можа хутка і дакладна ліквідаваць праблему ў рэальнасці. Напрыклад, для фабрыкі «Гомельскія шпалеры» схема дапамагла выйсці на станоўчую рэнтабельнасць з мінус 40%.

Канфедэрацыя прадпрымальніцтва прапануе дзяржаве выбраць некалькі прадпрыемстваў і падрыхтаваць для іх кіраўнікоў па апісанай схеме.

«Мы правядзем навучанне – тры дні больш чым дастаткова для чалавека, які падыходзіць пад крытэры. Потым ён здае экзамены губернатару, міністру на гатоўнасць вывесці прадпрыемства з цяжкага стану», - сказаў Навум Кац.

Галоўнае, каб кіраўнік з дапамогай праграмы і трэнераў разабраўся, што трэба рабіць з канкрэтным прадпрыемствам.

Што тычыцца адбору тых людзей, якія будуць праходзіць навучанне, то крытэрыі да іх залежаць ад велічыні прадпрыемства. Для выратавання малога прадпрыемствы з колькасцю работнікаў да 200 чалавек падыдзе малады і неспрактыкаваны кіраўнік. Для больш буйнага неабходны паспяховы досвед працы з малым прадпрыемствам.

Яшчэ адзін крытэрый – заробак на папярэднім месцы працы не мены пэўнага ўзроўню. Вялікім прадпрыемствам павінен кіраваць забяспечаны чалавек. «Калі ён жабрак, то першае, аб чым будзе задумвацца, бачачы такія абароты, – гэта скрасці».

Каштаваць навучанне будзе да 700 рублёў, якія, са слоў Навума Каца, здольнае вылучыць самае стратнае прадпрыемства – дзеля ўласнага выратавання. На цяперашнім этапе «Цэнтр бізнэс развіцця» гатовы хутка падрыхтаваць блізу 500 чалавек – таму праграма называецца «Топ-500».

Стымулам для кіраўнікоў выцягваць з балота прадпрыемства можа стаць прыватызацыя. «Праз 3-6 месяцаў, ужо пасля атрымання выніку, трэба даць кіраўніку магчымасць выкупляць гэта прадпрыемства. Прыватызацыю трэба праводзіць праз продаж з актыўнай часткі: з прыбытку 70% атрымлівае дзяржава, 30% ідзе на выкуп прадпрыемства. Праз пяць гадоў паспяховы кіраўнік стане гаспадаром», - прапанаваў бізнэсовец.

Гэтую ідэю ўжо даўно прасоўвае Канфедэрацыя прадпрымальніцтва, называючы яе даверным кіраваннем. «Зарабляючы прадпрыемству, ён зарабляе сабе. Так мы можам вырасціць клас беларускіх уласнікаў», - сказаў кіраўнік арганізацыі Уладзімір Карагін.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках