26 красавiка 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе адкрыўся першы падводны музей

У Еўропе адкрыўся першы падводны музей

На акіянскім дне размясцілася 300 унікальных скульптур, падзеленых на 12 залаў інсталяцый.

10 студзеня ля берагоў выспы Тэнэрыфэ, Канарскія выспы, адкрыўся першы ў Еўропе падводны музей Museo Atlántico. Незвычайны музей размешчаны на глыбіні 12-15 метраў на дне акіяна. Наведаць музей непасрэдна ў вадзе змогуць аквалангісты, а для тых, хто апускацца пад ваду не гатовы, над выставай будуць курсіраваць лодкі з празрыстым дном.

Як паведамляе Daily Mail (пераклад – nv.ua), музей быў спраектаваны і рэалізаваны брытанскім скульптарам Джэйсанам Дэкер Тэйларам, які цягам двух гадоў ствараў шэдэўры для нестандартнай падводнай галерэі. Усяго на акіянскім дне размясцілася 300 унікальных скульптур, падзеленых на 12 залаў інсталяцый.

Варта адзначыць, што раней Тэйлар ствараў падобныя падводныя паркі ў Мексіцы і Грэнадзе. Інсталяцыя скульптара ў Грэнадзе з'яўляецца першай у свеце ў сваім родзе і ўнесена ў топ-25 цудаў свету паводле версіі часопіса National Geographic.

Характэрна, што ўсе экспанаты новага музея выкананы са шчыльнага цэменту з нейтральным PH-фактарам, які не аказвае негатыўнага ўплыву на марскую экасістэму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках