2 траўня 2024, Чацвер, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агнешка Рамашэўская: Прэм'ер Польшчы запэўніла мяне, што «Белсату» нічога не пагражае

11
Агнешка Рамашэўская: Прэм'ер Польшчы запэўніла мяне, што «Белсату» нічога не пагражае
Агнешка Рамашэўская
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Прынцыпы працы тэлеканала будуць выпрацаваныя разам з МЗС Польшчы ў найбліжэйшы месяц.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская.

«Думаю, вы, як і я, будзеце задаволеныя навіной, якую хачу паведаміць: прэм'ер-міністр (Бэата Шыдла - рэд.) запэўніла мяне і ўпаўнаважыла паведаміць, што існаванню «Белсата» нічога не пагражае. Найбліжэйшы месяц мы прысвецім абмеркаванню нашых далейшых умоў супрацоўніцтва з МЗС Польшчы», - паведаміла Агнешка Рамашэўская.

Нагадаем, што 16 снежня дырэктар «Белсата» Агнешка Рамашэўская заявіла ў інтэрв'ю польскаму выданню Wpolityce, што паводле звестак неафіцыйных крыніц у МЗС Польшчы была прынятая пастанова скараціць фінансаванне тэлеканала «Белсат» у 2017 годзе на 2/3 і прапанаваць яму вяшчанне на расейскай мове.

Са слоў міністра замежных спраў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага, была дасягнутая дамоўленасць з беларускімі ўладамі аб вяшчанні ў Беларусі замест «Белсата» польскамоўнага канала.

Беларускія палітычныя актывісты і дзеячы культуры распачалі кампанію ў падтрымку тэлеканала «Белсат».

20 снежня каля будынку адміністрацыі Лукашэнкі была праведзеная акцыя апазіцыі з патрабаваннем «выключыць НТВ – уключыць «Белсат».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках