4 траўня 2024, Субота, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты наважылі перакласці «Савушкін прадукт» на беларускую

14

У інтэрнэце збіраюць грошы «збяднеламу» прадпрыемству на пераклад упаковак.

Грамадскасць працягвае абмяркоўваць магчымыя змены ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Нагадаем, што цяпер расейская мова на нашых таварах з'яўляецца абавязковай, а беларуская можа быць пададзеная толькі пры асаблівым жаданні вытворцы, піша «Наша Нiва».

Многія кампаніі — «Гарызонт», «Слодыч», «Белрыба», МТС, Велком — станоўча выказваліся наконт абароны беларускамоўных спажыўцоў.

Аднак не ўсе. Так, Міністэрства гандлю і антыманапольнай палітыкі прывяло прыклад ААТ «Савушкін прадукт»:

«У нашага буйнога вытворцы малака прадпрыемстваў «Савушкінага прадукту» цяжкія часы — не могуць нават дазволіць наняць дызайнера і перакладчыка з расейскай на беларускую мову. Калі вы хочаце піць беларускае малако з бутэлек, на якіх напісана па-беларуску (разам з расейскай, казахскай і іншымі мовамі, якія ўжо прысутнічаюць), то давайце разам збяром грошы на паслугі дызайнера і перакладчыка!» — напісаў у сябе ў «Фэйсбуку» Аляксандр Лапко і стварыў збор грошай на «Талацэ».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках