9 траўня 2024, Чацвер, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: У Крамлі наважылі паставіць беларускага дыктатара на месца

48
Леанід Заіка: У Крамлі наважылі паставіць беларускага дыктатара на месца

Зніжэнне паставак расейскай нафты пазбаўляе Лукашэнку апошніх грошай.

Як паведаміў сёння «КоммерсантЪ» са спасылкай на ўласныя крыніцы, Расея яшчэ больш скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь. У першым квартале 2017 года экспарт нафты ў краіну будзе паменшаны на 12% і складзе ўсяго толькі 4 мільёны тон, замест запланаваных 4,5 тон.

Пра прычыны і наступствы такіх дзеянняў з боку РФ charter97.org пацікавіўся ў эканаміста Леаніда Заікі.

— Гэта вельмі добры жэст з боку Крамля, я думаю. Цяпер дзейнічае цудоўная пастанова Абамы ўвесці эмбарга на пастаўкі тавараў з Расеі. Пасля гэтага расейская сельская гаспадарка і іншыя галіны сталі развівацца. А Беларусь сядзіць на расейскай нафтавай ігле: да 40% валюты складала перапрацаваная расейская нафта. Таму, каб вярнуць нас да жыцця і ўсё расставіць па сваіх месцах, Крэмль прыняў гэту вельмі ўдалую пастанову.

— Чаму ў Крамлі звяртаюцца да такіх мер па скарачэнні паставак нафты ў Беларусь?

— Таму што гэта Расея. А з Расеяй трэба размаўляць з розумам, а не кідацца словамі, маўляў, то паеду, то не паеду (на саміт ЕАЭС — заўв. charter97.org), то казаць штосьці непрыемнае. Расея — гэта вялікая краіна, а Беларусь маленькая. Ведай, каток, свой куток.

— То бок, гэта пэўны метад ціску на Лукашэнку?

— Ну, як вам сказаць. Гэта ўсё — з'ява геаэканомікі. Так вось у геаэкономіцы абсалютна ўсё звязана з уладай, з уладнымі функцыямі. Таму калі дзесьці якуюсьці ўладу хочуць абмежаваць або паставіць на месца, то проста трэба абмежаваць магчымасці гэтай улады.

Кожны мільён тон нафты для Беларусі ў найлепшыя гады даваў 400 мільёнаў даходу. Беларусі на свае патрэбы трэба ўсяго 7 мільёнаў тон. Астатняе — гэта гандаль, то ёсць, мы гандлявалі расейскай нафтай. Напрыклад, мы Нямеччыне прадавалі чыстую неперапрацаваную нафту на мільярд даляраў. Немцы казалі, што ў Беларусі няма дэмакратыі, але куплялі! Таму давайце ўсё ж паставім на свае месцы. Калі зніжаюцца пастаўкі нафты, то Беларусі давядзецца пачаць заахвочваць свой бізнэс і сваю вытворчасць, а не гандаль нафтай. Можа быць, так будзе лепш? Краіна павінна жыць сваім розумам і сваімі мазгамі, а не за кошт чужой нафты.

Нагадаем, Расея рэзка скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь менавіта ў перыяд абвастрэння супярэчнасцяў паміж Крамлём і рэжымам Лукашэнкі. У 2016 годзе Беларусь атрымала толькі 18 мільёнаў тон нафты замест 24-25 мільёнаў тон, як у папярэднія гады. Планавалася, што 18 мільёнаў тон Беларусь атрымае і ў 2017 годзе, але цяпер гэтая лічба можа быць меншай, а гэта вельмі істотнае абразанне фінансавання Лукашэнкі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках