6 траўня 2024, панядзелак, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З менскай ВНУ зніклі 24 бангладэшскія студэнты

8
З менскай ВНУ зніклі 24 бангладэшскія студэнты
ФОТА: HANDSFORLIFENONPROFIT.ORG

Ходзяць чуткі, што яны збеглі ў Еўропу.

На выходных у сацыяльнай сетцы Twitter

У ВНУ пацвердзілі, што праблема сапраўды ёсць, хоць яе маштабы моцна перабольшаныя: зніклі не 200, а 24 студэнты. Кіраўніцтва БДЭУ звярнулася ў праваахоўныя органы.

Як паведаміла onliner.by прэс-сакратарка БДЭУ Вера Сліж, студэнты знікалі паступова, цягам некалькіх месяцаў. Прыехалі яны ў верасні-кастрычніку 2016 года на падрыхтоўчыя курсы. Замежнікі вывучалі расейскую мову і рыхтаваліся да паступлення ва ўніверсітэт.

— Іх засялілі ў інтэрнаты, былі створаны ўсе ўмовы для камфортнай вучобы, але за апошнія некалькі месяцаў частка студэнтаў перастала з'яўляцца па месцы рэгістрацыі, гэта значыць, у інтэрнаце, — распавядае прэс-сакратарка.

— Цяпер з 48 засталіся ўсяго 24 — роўна палова. Мы ўжо накіравалі інфармацыю ў кампетэнтныя органы, дзе будзе праведзена праверка. Астатнія студэнты-замежнікі, на жаль, нічога аб знікненні не кажуць. Мы вельмі засмучаныя такой сітуацыяй. Яны ж павінны былі стаць нашымі студэнтамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках