27 красавiка 2024, Субота, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ханок раскрыў, за колькі Саладуха купіў у яго песню «Здравствуй, чужая милая»

16
Ханок раскрыў, за колькі Саладуха купіў у яго песню «Здравствуй, чужая милая»
Эдуард Ханок

Гэта быў самы вялікі ганарар кампазітара.

Народны артыст Беларусі Эдуард Ханок прадаў Аляксандру Саладуху песню «Здравствуй, чужая милая» за 25 тысяч даляраў — для 1992 года гэта былі вялізныя грошы. Пра гэта ён расказаў у ток-шоў "100 пытанняў даросламу" на "Беларусь 1".

Адное дзіця ў студыі пацікавілася, ці з'яўляецца Эдуард Ханок багатым чалавекам.

“Я заможны чалавек. Багатыя - гэта зусім іншая гісторыя, якая мне не пагражае. А вось тое, што я заможны, гэта вельмі добра, бо табе не трэба шукаць грошы: дастаў з шафы, колькі табе трэба, і ўсё. Я нармальны сярэдні забяспечаны чалавек”, - распавёў Ханок.

Кампазітар распавёў, што ў часы СССР атрымліваў "фантастычныя" аўтарскія. А свой самы вялікі ганарар за песню ён атрымаў у 1992 годзе за песню “Здравствуй, чужая милая”.

— Аляксандр Саладуха купіў у мяне песню “Здравствуй, чужая милая” за 25 тысяч даляраў. Гэта самы вялікі ганарар, - распавёў ён.

83-гадовы Эдуард Ханок родам з Казахстана, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў у Беларусь і ўважае сябе за беларуса. Ён заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР і народны артыст Беларусі. Напісаў такія хіты, як "Лягу, прылягу", “То ли еще будет”, “Малиновка”, “Два поля”, «Вы шуміце, бярозы”, “Я у бабушки живу”, “Зима”, “Завіруха” ды іншыя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках