28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кніга беларускага аўтара прызнаная найлепшым еўрапейскім раманам 2023-га года

3
Кніга беларускага аўтара прызнаная найлепшым еўрапейскім раманам 2023-га года
САША ФІЛІПЕНКА

Саша Філіпенка стаў лаўрэатам прэстыжнай французскай прэміі.

Беларускі пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка стаў лаўрэатам прэстыжнай французскай прэміі, яго раман «Крэмулятар» стаў найлепшым еўрапейскім раманам 2023 года, піша citydog.io.

Прэмія «Трансфюж» уручаецца ў намінацыях «Найлепшы еўрапейскі раман», «Найлепшы французскі раман», «Найлепшы дэбют», «Найлепшае эсэ», «Найлепшая кніга пра кіно», «Найлепшая кніга пра тэатр».

У аснове «Крэмулятара», які быў прызнаны найлепшым еўрапейскім раманам 2023 года, ляжаць матэрыялы справы Пятра Несцярэнкі - першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя, які працаваў у гады сталінскіх рэпрэсій.

Саша Філіпенка - беларускі пісьменнік, журналіст, тэлевядоўца. Нарадзіўся ў Менску, зараз жыве ў Еўропе. Яго кнігі перакладзеныя больш чым на 15 моваў.

У лістападзе 2023 года ў кватэру бацькоў пісьменніка ў Менску прыйшлі з ператрусам, бацьку затрымалі і далі яму 13 дзён адміністрацыйнага арышту за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках