28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кіркораў - гэта суцэльная паказуха, яго пакінулі нават самыя блізкія»

16
«Кіркораў - гэта суцэльная паказуха, яго пакінулі нават самыя блізкія»
ФІЛІП КІРКОРАЎ

Караля расейскай эстрады развянчалі.

Скандальны пуцініст Філіп Кіркораў, які быў адным з удзельнікаў скандальнай вечарыны ў Насты Іўлеевай, а таксама падтрымлівае тэрарыста Пуціна і знішчэнне Украіны, апынуўся ў поўнай адзіноце, піша glavred.info.

Са слоў расейскага спевака Юрыя Лазы, Кіркораў - гэта суцэльнае пазаванне.

«Ніводнага шчырага слова, руху… Паглядзіце, як ён сядзіць у журы, як страляе вочкамі і г.д. Гэта ж ненатуральна для мужчыны. Усё, што ён робіць, гэта паказуха. Але як толькі гэтая мыльная бурбалка лопаецца, у момант надыходзіць крызіс, страшны стрэс. Цяпер «караля эстрады» развянчалі. Вы думаеце, хтосьці з тых, хто яго акружаў, хто яго расцалоўваў, шчыра бядуе сёння праз тое, што няма Кіркорава? Ніводны чалавек не бядуе», - кажа спявак, якога цытуе прапагандысцкае выданне «Комсомольская правда».

Ён таксама мяркуе, што Кіркораў абсалютна самотны чалавек, якога наўрад ці прабачаць найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках