У Гомелі бацькі назвалі сына Космас
45- 29.03.2024, 14:56
- 7,442
Але бабулі ўпарта адмаўляюцца зваць унука па імі.
Рэдкае імя зарэгістравалі ў загсе Навабеліцкага раёна Гомеля. Ніякіх сумневаў у такім выбары ў бацькоў малога не ўзнікла, піша мясцовае выданне belkagomel.by.
- Надумалі з мужам адразу і аднагалосна. Затое са сваякамі давялося пазмагацца, бабулі дагэтуль не называюць унука па імені. Спадзяваліся да апошняга, што мы перадумаем. Але ў нас і іншых варыянтаў не было. Імя прыгожае, незвычайнае, выклікае асацыяцыі з космасам, а гэта нешта неабсяжнае і чароўнае.
Па-рознаму ўспрынялі навіну і сябры: адны спакойна і прыязна, іншыя са скепсісам і недаверам. Спрабавалі пераканаць, што гэта сапсуе дзіцяці будучыню. Але мама і тата ўпэўнены, імя прынясе сыну толькі поспех.
Космас Вадзімовіч - доўгачаканы першынец. Бацькі не нарадуюцца. У будучыні плануюць яшчэ дачку, якую таксама назавуць незвычайна.