9 траўня 2024, Чацвер, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць у суботу ў 20.30 адключыць святло на 1 гадзіну

31
Беларусам прапануюць у суботу ў 20.30 адключыць святло на 1 гадзіну

Навошта?

Мінпрыроды запрашае беларусаў узяць удзел у міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі» і 30 сакавіка ў 20.30 адключыць святло на 1 гадзіну.

«Гадзіна Зямлі» пройдзе ў Беларусі ўжо 16-ы раз. Толькі ў сталіцы будзе адключаная падсветка такіх знакавых аб'ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Белдзяржцырк, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, комплексы «Менск-арэна» і «Чыжоўка-арэна», стадыён «Дынама» і іншыя.

Як адзначылі ў Мінпрыроды, «Гадзіна Зямлі» – не толькі самая масавая экалагічная акцыя, але і самая масавая грамадская акцыя ў гісторыі чалавецтва. Упершыню яна была праведзеная ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. Амаль праз два дзесяцігоддзі існавання ў акцыі штогод удзельнічаюць больш за 2 млрд чалавек і тысячы прадпрыемстваў з 190 краінаў свету.

Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вызначаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць, а гарадскія ўлады ініцыююць выключэнне падсветкі гарадскіх аб'ектаў.

«Вядома ж, само сабой гадзіннае адключэнне святла не зможа прыкметна палепшыць экалагічную абстаноўку на Зямлі. Але эканомія энэргіі і не з'яўляецца галоўнай мэтай акцыі – важнае адзінства, якое выяўляюць людзі перад экалагічнымі праблемамі, гатоўнасць кожнага зрабіць свой унёсак у дабрабыт планеты, змяніўшы свае штодзённыя звычкі», – адзначылі ў Мінпрыроды.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках