2 траўня 2024, Чацвер, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Другі самалёт Ту-22М3 развярнуўся і ўцёк»

9
«Другі самалёт Ту-22М3 развярнуўся і ўцёк»

З'явіліся новыя дэталі унікальнага палявання на стратэгічны бамбавік РФ.

Украіна магла збіць 2 варожыя самалёты стратэгічнай авіяцыі, але той, што ляцеў другім, уцёк пасля “непрыемнасці” з першым.

Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода распавёў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.

Паводле ягоных слоў, адлегласць збівання была амаль 300 кіламетраў ад мяжы Украіны і "гэта сапраўды знакавая аперацыя".

“Відавочна, што калі Пуцін будзе каментаваць, што адбылося з ягоным стратэгічным бамбавіком, то ён скажа “ён упаў”. Мы можам канстатаваць - так, мы паспяхова правялі аперацыю ГУВ ва ўзаемадзеянні з Паветранымі сіламі, і гэта - дзейсная аперацыя. Упершыню падчас выканання баявой задачы ў паветры падчас поўнамаштабнага ўварвання знішчаны самалёт стратэгічнай авіяцыі. Іншы самалёт, які ішоў за ім, вымушаны быў развярнуцца, і гэта азначае, што яшчэ шэраг ракет не было выпушчана па Украіне”, - сказаў Юсаў.

Ён дадаў, што знішчэнне самалёта-бамбавіка - своеасаблівы паўтор аперацыі па знішчэнні А50 з праведзенай працай над памылкамі.

“На гэты раз гаворка ідзе пра адлегласць больш за 300 км ад украінскай мяжы. Гэта - сапраўды знакавая аперацыя”, - сказаў Юсаў.

Знішчэнне самалёта Ту-22М3: што вядома

19 красавіка ў Расеі ў Стаўрапольскім краі на зямлю падчас палёту упаў самалёт ВПС Расеі Ту-22М3. У Мінабароны РФ паведамілі, што самалёт упаў з-за тэхнічнай няспраўнасці.

У ГУВ паведамілі, што Украіна ўпершыню знішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-22М3 у паветры. Для гэтага выкарыстоўвалі ЗРК С-200.

У выніку падзення бамбавіка Ту-22М3 з ЗРК С-200 загінуў адзін з пілотаў. Двух іншых даставілі ў лякарню. Яшчэ аднаго шукаюць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках