На журналіста, які знайшоў пазашлюбную дачку Пуціна, завялі крымінальную справу
5- 19.04.2024, 14:15
- 16,034
Падрабязнасці.
У кватэры журналісткі «Фантанкі» Ксеніі Клачковай супрацоўнікі СК праводзяць ператрусы. З папярэдняй інфармацыі, мерапрыемствы звязаныя з іншым пецярбуржскімі журналістам, Андрэем Захаравым, супраць якога распачалі справу аб «фейках» пра войска.
Клачкова ў гэтай справе праходзіць сведкай, а візіт да яе следчых можа быць выкліканы тым, што яна магла кантактаваць з Захаравым, паведамляе «Фантанка».
Андрэй Захараў быў супрацоўнікам «Фантанкі» да 2016 года, пасля перабраўся ў Маскву, дзе ўладкаваўся ў РБК, таксама яму давялося працаваць спецыяльным карэспандэнтам «Рускай службы ВВС».
Захараў напісаў некалькі гучных артыкулаў-расследаванняў, за што ганараваўся прэміі «Залатое пяро». Ён аўтар расследавання аб меркаванай трэцяй дачцэ Уладзіміра Пуціна Луізе Розавай, піша «Медуза». У кастрычніку 2021 года ў Расеі журналіста абвясцілі «замежным агентам». У снежні гэтага ж года ён пакінуў РФ.
Ксенія Клачкова працуе ў «Фантанцы» у якасці пазаштатнай супрацоўніцы, яна таксама вядзе тэлеграм-канал «Ратонда».