РасСМІ паведамілі пра затрыманне палітолага Суздальцава, ён аспрэчыў гэтую інфармацыю
27- 20.04.2024, 19:16
- 12,562
(Абноўлена) І назваў «правакацыяй».
Telegram-канал SHOT, на які сталі спасылацца расейскія медыя, паведаміў пра затрыманне 63-гадовага расейскага палітолага Андрэя Суздальцава, нібыта яго абвясцілі ў вышук беларускія ўлады. Сам палітолаг аспрэчыў гэтую інфармацыю.
Першапачаткова SHOT паведаміў, што палітолаг узяты пад варту і яму нібыта пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 361-1 «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім».
Але сам палітолаг у размове з РБК аспрэчыў інфармацыю пра сваё затрыманне.
– Я не затрыманы, я дома. Мяркуючы з усяго, гэта нейкая правакацыя, – сказаў ён.
Суздальцаў – востры крытык рэжыму Лукашэнкі, але выступае з імперскіх пазіцый.