Да чаго прыводзіць стрымліванне коштаў у Беларусі
5- 20.04.2024, 21:25
- 11,660
Вынік у наяўнасці.
Белстат даў справаздачу пра рост коштаў у сакавіку 2024 года. У гадавым выразе інфляцыя склала 5,6%, месяц таму паказнік быў такім самым. За месяц тэмпы росту коштаў прадуктаў харчавання і паслуг крыху замарудзіліся, а вось на нехарчовыя тавары паскорыліся, піша Telegram-канал «Вашы грошы».
Паводле вынікаў сакавіка прадукты ў гадавым выразе падаражэлі на 6,2%, нехарчовыя тавары – на 3,5%, а рост коштаў паслуг склаў 7,1%.
Асобна за сакавік кошты выраслі на 0,5%. Для параўнання, у лютым інфляцыя за месяц склала 0,9%.
Стрыманне коштаў, відавочна, працуе. Адваротным бокам ручнога рэгулявання інфляцыі становяцца ўсё больш частыя банкруцтвы гандлёвых прадпрыемстваў, агульнае зніжэнне рэнтабельнасці арганізацый у гэтай сферы.
Эфектыўным бізнэсам даводзіцца сыходзіць з рынку, паколькі магчымасць выжыць у такой сітуацыі дастаецца не ім, а арганізацыям, якія могуць выкарыстоўваць нярынкавыя шчыліны ў заканадаўстве і асабістыя сувязі.