У Расіі невядомыя расстралялі патруль паліцыі
- 22.04.2024, 9:06
- 11,626
У Карачаева-Чаркесіі абвешчаны план "Сірэна".
У Расеі невядомыя расстралялі патруль паліцыі. Telegram-канал SHOT паведамляе, што патруль з трох паліцыянтаў абстралялі ў Карачаева-Чаркесіі. Паводле ягоных звестак, у краіне пасля здарэння ўведзены план "Сірэна". У публікацыі адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся напярэдадні позна ўвечары каля Ніжняга рынку.
Папярэдне, пішуць аўтары канала, невядомыя адкрылі агонь па УАЗе, у якім сядзелі трое паліцыянтаў, пасля чаго забралі ў тых зброю і схаваліся на серабрыстай Lada Granta.
SHOT адзначае, што ў выніку нападу намеснік камандзіра ўзвода і адзін з яго падначаленых загінулі на месцы. Яшчэ адзін супрацоўнік з агнястрэльнымі раненнямі сцягна і спіны шпіталізаваны.