Падлеткі ў Менску ўчынілі бойку на Нямізе
9- 22.04.2024, 18:04
- 14,488
Відэа.
У Менску затрымалі двух падлеткаў, якія былі ўдзельнікамі бойкі на Нямізе. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Милиция Минска».
Відэа бойкі з'явілася ў сацсетках. Супрацоўнікі міліцыі вывучылі яго і затрымалі двух удзельнікаў.
«Двое з іх, 17-гадовы і 18-гадовы менчукі, былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральнае РУУС Менска для разбору», — расказалі ў міліцыі.
Высветлілася, што хлопцы пасварыліся ў сацсетках, а затым пры асабістай сустрэчы сварка перарасла ў бойку.
У дачыненні да ініцыятара бойкі, 17-гадовага навучэнца адной з менскіх школ, складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства.