3 траўня 2024, Пятніца, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве расказалі, чаму павялічыліся чэргі на мяжы з Беларуссю

6
У Літве расказалі, чаму павялічыліся чэргі на мяжы з Беларуссю

Ёсць тры прычыны.

У Літве растлумачылі, чаму на мяжы з Беларуссю захоўваюцца вялікія чэргі аўтамабіляў, асабліва, вялікагрузаў. Прадстаўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы і Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava назвалі тры асноўныя прычыны павелічэння чэргаў у красавіку 2024 года.

Асноўнымі чыннікамі, якія ўплываюць на павелічэнне чэргаў на літоўска-беларускай мяжы, паводле іх слоў, у красавіку былі наступныя:

• двухразовае скарачэнне колькасці памежных пунктаў,

• узмацненне жорсткасці мытнага кантролю для тавараў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Расеі і Беларусі,

• набліжэнне праваслаўнага Вялікадня.

Так, прадстаўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Гедрус Мішуціс у інтэрв'ю BNS, урыўкі з якога паде партал lrt.lt, звярнуў увагу на тое, што літоўскія мытнікі пачалі больш старанна правяраць і сканаваць усе грузавікі. Паводле ягоных слоў, такая праверка праводзіцца "даволі доўга".

“Памежнікі правяраюць гэтыя дакументы за пару хвілін, у мытнікаў працэдуры, вядома, даўжэйшыя”, - заявіў Мішуціс, растлумачыўшы, што ўзмацненне жорсткасці кантролю абумоўлена новымі міжнароднымі санкцыямі, уведзенымі супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі.

Акрамя таго, паводле ягоных слоў, у гэты момант назіраецца "сезоннае" павелічэнне чэргаў, звязанае, з надыходам Вялікадня (сёлета праваслаўныя адзначаюць яго 5 траўня).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках