Украінскі дрон атакаваў вайсковы аэрадром Балтымор у Варонежы
- 24.04.2024, 11:52
- 7,148
Прагрымеў выбух.
Украінскі беспілотнік дабраўся да вайсковага аэрадрома Балтымор у Варонежы, піша ASTRA са спасылкай на крыніцы.
Губернатар рэгіёну Гусеў паведаміў, што на тэрыторыі Варонежскай вобласці дзяжурнымі сродкамі СПА знішчаны БПЛА. Пацярпелых і разбурэнняў нібыта няма.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, украінскія дроны накрылі перавалачныя вузлы беларускіх НПЗ.