3 траўня 2024, Пятніца, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вада пералілася праз дамбу: расейскія ўлады пачалі эвакуацыю з яшчэ аднаго горада

13
Вада пералілася праз дамбу: расейскія ўлады пачалі эвакуацыю з яшчэ аднаго горада

Узровень вады ў Арэнбуржскай вобласці набліжаецца да крытычнай адзнакі.

З-за прарыву ахоўнай дамбы ў горадзе Наватроіцк Арэнбуржскай вобласці РФ пачалася эвакуацыя жыхароў у пункты часовага размяшчэння. Пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёну Дзяніс Паслер.

Мэр горада Дзяніс Меньшыкаў адзначыў, што эвакуююць жыхароў вуліцы Севастопальскай. Мяркуючы з карты, яна мяжуе з возерам Цёплым. Кіраўнік горада дадаў, што ўзровень вады вырас да 841 сантыметраў.

Са звестак рэгіянальнага гідраметцэнтра, у панядзелак, 8 красавіка, з 8:00 мясцовага часу ўзровень вады ў рацэ Урал, якая праходзіць праз Орск і Наватроіцк, вырас на 16 сантыметраў і дасягнуў 872 сантыметраў. Небяспечнай у гэтым раёне лічыцца адзнака 930 сантыметраў.

Раніцай мэр Орска Васіль Казупіца паведаміў, што ў горадзе з берагоў выходзіць яшчэ адна рака - Ялшанка выходзіць з берагоў. Казупіца заклікаў мясцовых жыхароў эвакуавацца ў бяспечнае месца. Падрыхтаваны аўтобусы для эвакуацыі і часовыя пункты размяшчэння.

Узровень вады ў Арэнбургу, паводле прагнозу спецыялістаў, перавысіць небяспечнае значэнне, сказаў мэр Сяргей Салмін і заклікаў жыхароў тэрмінова эвакуавацца. Максімальны прыход паводкі ў горад чакаецца 10 красавіка, заявіў Салмін. Паводле ягоных слоў, улады разлічваюць, што пасля 20 красавіка сітуацыя пачне стабілізавацца.

З зоны затаплення вывезена больш за шэсць тысяч чалавек, сярод якіх 1478 дзяцей. Больш за тысячу чалавек знаходзяцца ў пунктах часовага размяшчэння.

Уладзімір Пуцін даручыў стварыць урадавую камісію аб сітуацыі з паводкамі. Яе ўзначаліць кіраўнік МНС Аляксандр Куранкоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках