3 траўня 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыя гібелі двухгадовай дзяўчынкі ў Сербіі шакавала краіну

15
Гісторыя гібелі двухгадовай дзяўчынкі ў Сербіі шакавала краіну

Сталі вядомыя падрабязнасці.

У сербскім сяле Баньска Поле 26 сакавіка знікла двухгадовая Данка Іліч. Яна была з мамай і братам на шпацыры. Маці адышла ўзяць вады дзецям, а калі вярнулася, дзяўчынкі ўжо не было. Яе цела дагэтуль не знайшлі, але ўжо дакладна вядома, што дзяўчынка мёртвая, піша Падгорыца News.

Данку шукала ўся краіна. Паліцэйскія і ратавальнікі агледзелі сяло, падключыўся Інтэрпол, дзяўчынку нібыта заўважылі ў Аўстрыі. Але, як высветлілася, Данка загінула ў дзень знікнення. Дзяўчынку збілі на службовым аўтамабілі работнікі камунальнай службы - 50-гадовыя Дэян Драгіевіч і Срджан Янковіч.

Паліцыя вызначыла рух аўтамабіля праз камеры. Абодвух мужчын падазравалі з самага пачатку, але чакалі вынікаў экспэртызы. Пры затрыманні абодва прызналіся: збілі дзяўчынку, паклалі цела ў багажнік і выкінулі на сметніку.

Пазней высветлілася, што дзяўчынка была жывая пасля ўдару аўтамабіля. На той хуткасці, з якой рухалася аўто блізу 20 км/г, збіць да смерці было немагчыма.

За стырном быў Янковіч. Нібыта ён нават не заўважыў, што збіў дзіця, яму сказаў пра гэта Драгіевіч. Далей версіі адрозніваюцца: па адной з версій - Драгіевіч адразу задушыў дзяўчынку і закінуў у багажнік. Паводе іншай - дзяўчынка ачомалася ў аўто, пачала плакаць і Драгіевіч яе задушыў. Цела выкінулі на сметніку.

Вось толькі на сметніку яго так і не знайшлі. Паліцыя мяркуе, што Дэян Драгіевіч разам з братам Даліборам вярнуўся на сметнік і перахаваў цела. Далібора затрымалі, але ў гэтыя выходныя ён сканаў. Зараз паліцыя дапытвае бацьку Дэяна і Далібора, падазраючы, што ён таксама можа нешта ведаць.

Другі забойца - Срджан Янковіч - надумаў «абараняць сябе маўчаннем». Паліцыя раскапала ўчастак каля яго дома, але не знайшла ні следа дзяўчынкі. Бацька Янковіча пераймаўся - маўляў, паліцыя знішчыла яго цудоўную салату.

Выданне адзначае, што, калі мужчыны выкінулі цела дзяўчынкі на сметніку і вярталіся назад, яны сустрэлі бацьку Данкі. Абодва схлусілі яму, што не бачылі дзяўчынку. А ўвечары Янковіч пайшоў шукаць Данку разам з валанцёрамі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках