1 чэрвеня 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Упэўнены, што там мяса?»: беларус расказаў пра «якасную каўбасу» за $3

51
«Упэўнены, што там мяса?»: беларус расказаў пра «якасную каўбасу» за $3

Каментатары запярэчылі.

Беларус апублікаваў у TikTok ролік, у якім распавёў пра "якасную беларускую каўбасу" коштам блізу 10 рублёў і заявіў, што ў іншых краінах не знайсці добрую каўбасу за такі кошт. Каментатары запярэчылі.

На пачатку відэа беларус паказаў палку каўбасы, апісаўшы прадукт: свіная, вышэйшы гатунак, маса — 500 г. «З нашага мяса, беларуская, натуральная, пахне добра. Кошт гэтай каўбаскі - $3. Вось у якой краіне яшчэ каштуе $3 палка каўбасы, паўкілаграма, з мяса, не з мукі нейкай, манкі?» - задаў пытанне мужчына.

І сам жа адказаў: «Я думаю, што нідзе не купіш палку каўбасы за $3, нават у Еўропе».

@pahabelarus

♬ оригинальный звук - Paha Belarus

Адзін каментатар паспрачаўся са сцвярджэннем аб якасці каўбасы: «Ты яе каштаваў? Там суцэльныя сухажыллі».

На гэта іншы карыстальнік TikTok запярэчыў: «Відаць, ты яе сам не каштаваў. Увесь час бяру такую і яшчэ «Еўрапейскую» гэтага ж вытворцу, дробны памол, выдатная якасць».

«Ты ўпэўнены, што там мяса?» - засумняваўся ў якасці прадукту яшчэ адзін каментатар.

Трэцяя каментатарка засталася незадаволеная коштам каўбасы: «Дык хачу ў вашую Беларусь, бо ў маёй Беларусі я такую каўбаску часта дазволіць сабе не магу. Усяго $3!

«У нас увогуле ўсё танна. Мяса каштуе $5. Пры заробку ў $1000 можна купіць 200 кг. Колькі можа мяса купіць на заробак шараговага працаўніка ў Еўропе?» - спытаў яшчэ адзін карыстальнік.

«А колькі гэтай каўбасы я магу купіць на пенсію на 441 рубель?» — працягнула тэму прапорцый заробкаў і коштаў у Беларусі іншая каментатарка.

Хтосьці ж даў свой адказ на зададзенае аўтарам роліка пытанне: «У Нямеччыне - 4,5 еўра. Салямі. Смачная».

«Рыга. 1 кг - 16 - 20 еўра, з мяса», - напісала яшчэ адна карыстальніца TikTok.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках