Украінскія дэсантнікі знішчылі восем расейскіх матацыклаў і БМП з пяхотай
8- 7.05.2024, 18:35
- 7,420
Відэафакт.
У раёне Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці байцы 79-й асобнай дэсантна-штурмавой Таўрыцкай брыгады знішчылі восем расейскіх матацыклаў і адну БМП з пяхотай. Пра гэта 7 траўня паведамляе прэс-служба брыгады, апублікаваўшы відэа.
«Расейскія акупанты пераселі на матацыклы, каб дзёрзка ўварвацца на пазіцыі таўрыйскіх дэсантнікаў у раёне Новаміхайлаўкі. Але нашы аператары ўдарных дронаў крэатыву не ацанілі і кожнаму гоншчыку яшчэ задоўга да фінішу выпісалі штраф за перавышэнне хуткасці», – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што падчас гэтага штурму было знішчана восем матацыклаў і адна БМП з пяхотай. Яшчэ адну БМП і танк атрымалася пашкодзіць.