7 мая 2024, вторник, 6:00
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 10
+80 +
dzed-baradzed, 14:31, 3.03

Дзякуй табе за усё, дзядзька Рыгор. Прабач, кали што не так...

Ответить
+30 +
калі ты беларус..., 14:49, 3.03

трэба ісьці развітацца....

Ответить
+27 +
У. і Н. Гуткоўскія, 17:02, 3.03

Спачуванні родным і блізкім. Мы згубілі цудоўнага чалавека, выдатнага паэта і грамадзяніна. Хай зямля яму будзе пухам.

У. і Н. Гуткоўскія

Ответить
+2 +
Lada, 0:14, 4.03

Ці гэта я,
Ці толькі цень мой пудкі
З дазволу неба
Затрымаўся тут.
Сачыўся час
Няспынна
Суткі ў суткі.
Ахвотна маладзеў
Бацькоўскі кут.

Калі пайду туды,
Дзе нічагуткі
Таго, што тут,
Згадаю,
Як з пакут
Сачыўся час
Няспынна
Суткі ў суткі.
Ахвотна маладзеў
Бацькоўскі кут…

Рыгор Барадулін
5 ліпеня 2013 г.

Ответить
+1 +
Тацяна Л., 0:28, 4.03

Рыгор Барадулін быў адным з самых прыстойных грамадзян Беларусі! Яго творы і яго чалавечыя якасці -гонар беларусаў! Светлая памяць!

Ответить
0 +
MM, 0:43, 4.03

НАС МНОГО !

Ответить
+3 +
Катя, 1:36, 4.03



Рыцар збройны на кані
Скача
Блізка сем стагоддзяў,
Каб нашчадак
След знаходзіў
Да крывіцкай чысціні.

Рыцар збройны на кані
Скача
Са святым пагасам -
З бел-чырвона-белым сцягам.
Беларусь,
Душу ўхіні!

Не расцісне далані,
Покуль Край
Не ўбачыць волі,
Не апусціць меч
Ніколі
Рыцар збройны на кані!

Рыгор Барадулін

Ответить
+1 +
А, 2:02, 4.03

нізкі паклон табе, звышчалавек

Ответить
+1 +
валентина, 2:45, 4.03

мне очень нравится его 4стишье"за славой пер як на ражне аж адусюль свистела полымя,а слава паказала мне сваи дзве палавинки голыя"прошу прощения за орфографию,а ведь училась на беларускай мове. земля ему пухом

Ответить
+1 +
Рыгор Грудніцкі, 8:04, 4.03

З вялікай удзячнасцю за зробленае для Беларусі і з цяжкім смуткам схіляю галаву перад целам тваім. Няхай ласка Пана Бога пральецца на тваю светлую душу. Даруй нам усім за абыякавасць нашу.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован