26 апреля 2024, пятница, 13:27
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 3
+2 +
Алег, 18:48, 11.09

Няма чаго яму сказаць. Гэта не Быкау. Трэба чытаць Быкава, там усё ёсць.

Ответить
+1 +
ooops, 20:43, 11.09

Прачытаў. Поспехаў аўтару, чакаем наступную кнігу.

Ответить
0 +
дя Дуля з балотнай вёсачкі Менск, 15:09, 15.09

Я зберагу цябе, мая Краіна.

Заўсёды ў сэрцы ты маім,
мая Краіна…
Не,
не абшарышчам дзяржаўным – ад мяжы, ды да мяжы.
А рэчкай, з моцнаю страмнінай,
што па дзяцінству даўняму бяжыць…

І тою сцежкай, што вядзе да хаты,
з калодзежам сцюдзёнае вады…
І брамкай, ля якой сустрэлі б мамка з таткай –
у Часе тым, ня вернешся куды…

Ты – ў памяці маёй,
мая Краіна…
Не,
не Дзяржава – што Еўропы пасярод.
А вёскай той, дзе мяне маці нарадзіла,
дзе жыў прыветлівы народ…

Народ, з вяскоўцаў-зямлякоў,
якія не чуралісь Роднай Мовы.
Бацькоўскай Мовы, з даўнішніх вякоў –
на ёй вялі і спрэчкі, і размовы…

Ты у маёй Душы,
мая Краіна…
З мінулага – жывеш Удалячынь.
З мяне ты – Беларуса сатварыла,
каб мог цябе я ў сэрцы берагчы…
*+*
15 верасня 2014 г.
**Краіна – Страна; Дзяржава – Государство; сцежка – тропинка;
брамка – калитка; Час – Время; спрэчкі – споры).

© Copyright: Олег Буйницкий, 2014
Свидетельство о публикации №114091504989

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован