Стала вядома, хто амаль дарма купіў на аўкцыёне знакамітую слонімскую сінагогу.
- 4.05.2024, 17:45
- 8,724
Будынак прадалі ўсяго за $13.
Новым уладальнікам слонімскай сінагогі XVII стагоддзя, якую ў лютым прадалі на таргах за 42 рублі, стаў маскоўскі бізнэсовец Дзяніс Дудараў, дырэктар ТАА «Агенцтва развіцця праектных тэхналогій» (АРПТ). Днямі ён прыехаў у Слонім, піша «Слонімскі веснік».
Нагадаем, у лютым у Слоніме на аўкцыёне з чарговай спробы прадалі сінагогу XVII стагоддзя ўсяго за 42 рублі – крыху больш за адну базавую.
Слонімская вялікая сінагога была пабудавана ў 1642 годзе. Гэта адзін са старэйшых помнікаў архітэктуры ў Беларусі, належыць да эпохі барока.