19 траўня 2024, Нядзеля, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў ЗША: ці можа Абама замяніць Байдэна, а Хэйлі - Трампа?

13
Выбары ў ЗША: ці можа Абама замяніць Байдэна, а Хэйлі - Трампа?
МІШЭЛЬ АБАМА

Аналіз палітолага.

Нямецкая газета Spiegiel піша, што летам гэтага года Джо Байдэн можа адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах і прапанаваць кандыдатуру Мішэль Абамы, жонкі былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Паводле інфармацыі выдання, Мішэль Абама ўжо ўключаная ў спіс патэнцыйных кандыдатаў, аб якіх праводзяцца апытанні грамадскай думкі.

Наколькі гэта магчымы сцэнар? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з дырэктарам Цэнтра даследаванняў нацыянальнай стойкасці ў Кіеве, экс-дарадцам пасольства Украіны ў Канадзе і Кеніі Алегам Белаколасам:

- Мне здаецца, што гэты сцэнар малаімаверны, усё ж такі, пры ўсёй павазе, як палітык яна сябе нідзе не праявіла. Нават віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс больш прывабна выглядала б у якасці замены для Байдэна.

Шчыра кажучы, я б не давяраў такой інфармацыі, мне здаецца, гэта нейкі ўкід. З таго, што я чытаў і разбіраўся, гэты сцэнар выглядае вельмі малаверагодным. Скажам так, калі б у дэмакратаў была кандыдатура, якая магла б быць супастаўнай з кандыдатурай цяперашняга прэзідэнта, яны абазначылі б яе на больш раннім этапе. Але на гэты момант я не бачу мэтазгоднасці ў гэтым.

З апошняй інфармацыі, дэмакраты сабралі значную колькасць сродкаў для правядзення прэзідэнцкай кампаніі, рыхтуюцца нейкія мэсэджы. Там ужо актыўна працуе каманда піяршчыкаў, накіраваная менавіта на тое, каб прасоўваць кандыдатуру Байдэна. Нават з гэтага пункту гледжання ў мяне вялікія сумневы, па-першае, у дакладнасці такой інфармацыі, а па-другое - у мэтазгоднасці такіх рухаў.

- Ці ёсць сцэнары, пры якіх да прэзідэнцкай гонкі не дойдзе кандыдат ад рэспубліканцаў, Дональд Трамп?

- У амерыканскіх рэаліях кандыдата ў прэзідэнты вылучаюць на праймерыз, а не перадвыбарчы штаб. Перадвыбарчы штаб гэта, уласна кажучы, тэхнічная структура, якая больш працуе ў стратэгіі: як выходзіць, з якімі мэсэджамі, на якія групы выбарцў, як праводзіць перадвыбарчую кампанію і гэтак далей.

А па персаналіях вызначаюць выбарцы, якія на праймерыз Рэспубліканскай партыі аддалі перавагу менавіта Трампу. Тое, што на апошніх праймерыз значную колькасць галасоў узяла Ніккі Хэйлі, а некалькі месяцаў таму спыніла сваю кампанію, сведчыць аб тым, што сярод рэспубліканскіх выбарцаў ёсць палярызацыя меркаванняў. Так, гэта своеасаблівы паказчык, але значная большасць аддала перавагу менавіта Трампу. Іншая рэч, што зараз пачынаюцца судовыя разборы, якія, наколькі я разумею, не могуць яму перашкодзіць балатавацца, але могуць паўплываць на вынікі і стаўленне да яго нават сярод прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках