18 траўня 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды можа ўцячы Лукашэнка?

52
Куды можа ўцячы Лукашэнка?
Калаж: CHARTER97.ORG

Ёсць некалькі варыянтаў.

СМІ паведамляюць, што Лукашэнка будуе пад Сочы вялікую рэзідэнцыю ў гарах. Журналісты мяркуюць, што так ён рыхтуецца да магчымых уцёкаў з Беларусі.

Рэзідэнцыя выглядае сапраўды раскошна, туды ўваходзіць мноства пакояў, спартовая зала, кінатэатр, басейн. Але, як распавёў «24 Каналу» украінскі паліттэхнолаг Барыс Тызенгаўзэн, гэта не адзіны прытулак, які рыхтуе для сябе беларускі дыктатар.

Калі Лукашэнка спыніцца менавіта ў Расеі, то будзе канчаткова прывязаны да Уладзіміра Пуціна. Таксама ён мусіць разумець, што ў выпадку змены ўлады для яго ўжо няма ніякіх гарантый.

«Ён выгадны для Пуціна менавіта тады, калі ў Расеі, каб потым выпадкова не даў сведчанняў. Менавіта таму, каб Лукашэнка ніколі не ўцёк, то мусіў зрабіць рэзідэнцыю непадалёк ад расейскага дыктатара», - распавёў паліттэхнолаг.

У Лукашэнкі могуць быць сховішчы на Блізкім Усходзе, Кітаі, ён мае там пэўныя гарантыі. Таксама ёсць краіны Афрыкі, але гэта ўжо запасныя варыянты.

«Ёсць адчуванне, што паўнавартасна ён усім гэтым не скарыстаецца, а будзе толькі сядзець і енчыць, калі яго выганяць з Беларусі. Але гэта добры знак, бо Лукашэнка ўсё ж такі разумее, што яму хутка давядзецца ўцякаць», – дадаў Барыс Тызенгаўзэн.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках