3 траўня 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі спецназ супраць беларускага АМАПа (Фота)

29

Слава «апошняй дыктатуры Еўропы» пачала паступова матэрыялізавацца. У пятніцу ўвечары па ТВ паказалі, як нямецкія камандас ваююць з злымі і карумпаванымі беларускімі амапаўцамі.

Серыял «Спецназ» з'яўляецца нямецкай варыяцыяй на тэму «баявога брацтва». Яго галоўныя героі – пяцёра байцоў спецпадраздзялення, гатовыя аднавіць справядлівасць у любым кутку свету.

У чарговай серыі, паказанай па РЕН-ТВ увечары 9 лістапада, падзеі развіваюцца ў Менску. Журналістка з Гародні Яніна Лісук бярэ заложнікі жонку прэзідэнта Нямеччыны, якая прыехала з дабрачыннай місіяй, амбасадара ФРГ і двух нямецкіх спецназаўцаў. На дапамогу ім вылятаюць астатнія сябры каманды, піша газета «Салідарнасць».

Па ходзе справы высвятляецца, што Лісук – не тэрарыстка, а ахвяра злачыннага рэжыму. Камандзір АМАПа капітан Сушчанка забіў яе мужа, які расследаваў процізаконныя аперацыі беларускага ўрада па гандлі зброяй, у якіх сам галоўны амапавец таксама быў замешаны.

Цяпер Сушчанка гоніцца за самой журналісткай, і тая вырашае ўзяць у заложнікі вышэйшых дыпламатаў, каб такім чынам пакінуць Беларусь. 4 кілаграмы выбухоўкі на целе Яніны аказваюцца муляжом, але гэта высветліцца пазней. А яшчэ ў яе з сабою відэазапіс, якая выкрывае Сушчанку…

Спецназаўцы, якія прыбылі на дапамогу з Нямеччыны, дэманструюць некаторае знаёмства з мясцовай спецыфікай. «У іх тут па-ранейшаму КДБ. Так што, трымай вуха востра», – гаворыць адзін камандас другому.

Тым часам Лісук тлумачыць заложнікам, чаму была змушаная так паступіць: «Маёй краінай кіруюць злачынцы. Мы хочам змагацца з гэтым». На заўвагу жонкі прэзідэнта: «Мы падтрымліваем апазіцыю», – быў адказ: «Вы даяце грошы і ўсміхаецеся ў тэлекамеры. Але ці ведаеце Вы, што такое, калі вашы блізкія знікаюць?»

Кульмінацыя наступае на аэрадроме, дзе Сушчанка, каб не дапусціць вывазу Лісук у Нямеччыну, уступае ў бой з нямецкім спецназам. Гучыць каманда: «Загад прэзідэнта!» – і амапаўцы адчыняюць агонь.

Перастрэлка, зрэшты, апынулася даволі кароткай, і гіне ў ёй толькі галоўны ліхадзей. Спецназаўцы з параненай Лісук ляцяць у Нямеччыну, дзе яе ўжо чакаюць нелегальна вывезеныя некалькі месяцаў таму з Беларусі сын і маці…

У час СССР у кіно заходнія камандас ваявалі з савецкімі. Цяпер нямецкі спецназ супрацьстаіць «аскепку імперыі зла» ў асобе беларускага рэжыму. І гэта не так смешна, як падаецца на першы погляд, бо адскокам б'е па іміджу краіны. Завошта асобнае дзякуй цяперашняму кіраўніцтву Беларусі, якое нямала паспрыяла ўкараненню такіх стэрэатыпаў у прытомнасці заходніх абывацеляў.

Нататка www.charter97.org: Іншыя цытаты з фільма «Спецназ»

Нямецкі тэлесерыял «Спецназ» у арыгінале мае назву «GSG 9» і ўжо не адзін сезон з поспехам ідзе на тэлеканалах Еўропы. Серыя, падзеі якой разгортваліся ў Беларусі, называлася «Амбасада».

Прыводзім шэраг характэрных цытат з фільма «Спецназ»:

«Нямецкія спецназаўцы, гледзячы на экіпіяванне беларускага АМАПа:

– Паглядзі, як яны ўзброеныя. Нават у нас няма такога абсталявання.

– Народ пакутуе ад беднаты, а ўлада не шкадуе грошай на спецслужбы».

«– Гэта Беларусь, яны не любяць, калі іх краіну называюць Беларусіей.»

«– Мы дапамагаем чарнобыльскім дзецям.

– Я думаў Чарнобыль ва Украіне.

– Вецер з поўдня дуў, і радыяцыя патрапіла на Беларусь».

«– Беларускія ўлады пайшлі на саступкі. Нам дазволілі выехаць з амбасады разам з Лісук.

– Так, але пад націскам».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках