8 траўня 2024, Серада, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: «Улады недаравальна адцягваюць час»

1

Сітуацыя вакол выканання рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і праблема скасаваных ЕЗ гандлёвых прэферэнцый для Беларусі за парушэнне правоў прафсаюзаў сталі тэмай абмеркавання на сустрэчы старшыні БКДП Аляксандра Ярашука з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жанам-Эрыкам Хольцапфелем, кіраўніком аддзела гандлю і эканомікі Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ва Украіне, Беларусі і Малдове Луісам Мануэлем Партэра Санчэзам, кіраўніком офіса ТАСІС у Менску Янісам Айзсалніексам.

Еўрапейскія службоўцы атрымалі дэталёвую інфармацыю пра тое, што менавіта зрабіў беларускі ўрад у апошні час для выканання рэкамендацый МАП. Чарговым разам было адзначанае, што беларускія ўлады не спяшаюцца вяртаць прэферэнцыі.

«Ствараецца парадаксальная сітуацыя: еўрапейскія структуры сёння больш хвалюе лёс згубленых Беларуссю прэферэнцый, чым сам беларускі ўрад. Ён заняў неканструктыўную пазіцыю, недаравальна адцягвае час, не ідзе на дыялог, ні гаворыць ні «так», ні «не». Гэта не можа выклікаць іншых пачуццяў, акрамя шкадавання ва ўсіх зацікаўленых бакоў, уключна Еўрапейскую камісію», – пракаментаваў А.Ярашук вынікі сустрэчы на сайце Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках