12 траўня 2024, Нядзеля, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рэжым будзе супрацоўнічаць з Іранам у касмічнай сферы і сувязі

4

Падчас візіту ў Менск дэлегацыі Міністэрства сувязі і інфармацыйных тэхналогій Ірана на чале з міністрам Махаммадам Салеймані будуць вызначаныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў касмічнай сферы і сувязі.

Як паведамляе Мінсувязі Беларусі, падчас візіту, які праходзіць з 20 па 23 кастрычніка, Махаммад Салеймані правядзе перамовы з кіраўнікамі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, наведае прамысловыя прадпрыемствы "Пеленг" і "Сувязьінформсервіс", перадае БелаПАН.

Плануецца, што па выніках візіту будуць вызначаныя напрамкі для наладжвання супрацоўніцтва ў галіне развіцця нацыянальных касмічных сістэм, узаемадзеяння нацыянальных аператараў электрасувязі і паставак тэлекамунікацыйнага абсталявання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках