5 траўня 2024, Нядзеля, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі самалёт з пасажырамі разбіўся ў Ерэване

5

Самалёт беларускай нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» пацярпеў аварыю пры ўзлёце з Ерэванскага міжнароднага аэрапорта «Звартноц».

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведамілі ў Галоўным упраўленні грамадзянскай авіяцыі (ГУГА) пры ўрадзе Арменіі. На шчасце, ахвяр няма, адзначылі ў ведамстве.

Інцыдэнт адбыўся каля 4 гадзін 30 хвілін мясцовага часу (03:30 мск), падчас узлёту рэгулярнага авіярэйсу з 18 пасажырамі і 3 сябрамі экіпажа, які рухаўся па маршруце Ерэван – Менск. Пры выкананні манеўру пры наборы вышыні лайнер канадскай вытворчасці "Сі-эр-джы-100" левым крылом закрануў узлётна-пасадкавую паласу і ўпаў на зямлю.

Дзякуючы суладнай працы пажарнікаў, аварыйна-выратавальных і медыцынскіх службаў аэрапорта ўзніклы пажар патушаны, пасажыры эвакуяваныя. Частка з іх з траўмамі накіраваная ў шпіталь.

Цяпер Ерэванскі аэрапорт зачынены для ўзлётаў і пасадак. Яго праца будзе адноўленая па завяршэнні следчых дзеянняў пракуратуры, адзначылі ў ГУГА.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках