5 траўня 2024, Нядзеля, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не спыніць палёты самалётаў CRJ пасля крушэння ў Арменіі

Намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі "Белавія" заявіў, што Беларусь не мае намеру прыпыняць палёты самалётаў CRJ-100, адзін з якіх упаў у аэрапорце Ерэвана. Па словах Ігара Чаргінца, для гэтага няма падстаў. Тым часам улады Беларусі прынялі рашэнне адправіць у Ерэван групы экспертаў для расследавання крушэння самалёта "Белавія".

Кіраваць групай беларускіх экспертаў будзе дырэктар дэпартамента па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік. У яе ўвойдуць авіяцыйныя спецыялісты, супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры і кіраўніцтва "Белавія", паведамляе "Тэлеграф" са спасылкай на гендырэктара "Белавія" Анатоля Гусарава.

Цяпер у шпіталях Ерэвана знаходзяцца сем пасажыраў авіялайнера, адзін з іх – унейрахірургічным аддзяленні. Астатніх пасажыраў плануюць адправіць у Беларусь самалётамі іншых авіякампаній праз Маскву або Кіеў, перадае БелТА.

"Прынятае рашэнне не адпраўляць спецыяльны самалёт, а скарыстацца рэйсамі іншых авіякампаній. Пасажырам будзе прапанаванае адправіцца ў Менск праз Маскву або Кіеў", – паведаміў Ігар Чаргінец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках