Катастрофа беларускага самалёта (фота, відэа)
7- 14.02.2008, 13:40
З 18 пасажыраў самалёта CRJ-100, які рухаўся ў Менск і пацярпеў сёння крушэнне, чацвёра з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, адзін – Расеі, адзін – Украіны, пяцёра – Грузіі, астатнія – Арменіі.
Самалёт нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» пацярпеў аварыю пры ўзлёце з Ерэванскага міжнароднага аэрапорта «Звартноц».
Інцыдэнт адбыўся каля 4 гадзін 30 хв. мясцовага часу (03:30 мск), падчас узлёту рэгулярнага авіярэйсу з 18 пасажырамі і 3 сябрамі экіпажа, які рухаўся па маршруце Ерэван – Менск. Пры выкананні манеўру падчас набору вышыні лайнер канадскай вытворчасці "Сі-эр-джы-100" левым крылом крануў узлётна-пасадкавую паласу і ўпаў на зямлю.
Фота yahoo.com