15 траўня 2024, Серада, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Нікітчанка: Па ўсёй Беларусі існуе небяспека радыяцыйнага забруджвання праз прадукты

9

Радыёнукліды выяўленыя ў арганізме 100% абследаваных грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Пінска (Брэсцкая вобласць) і Пінскага раёна.

Аб гэтым у інтэрв'ю БелаПАН паведаміў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка.

Такія, па ягоных словах, вынікі рэалізацыі грамадскага праекту па інфармацыйным забеспячэнні сістэмы радыяцыйнай абароны людзей у Пінскім раёне. Ініцыятарам і куратарам праекту, які ажыццяўляецца з 1 красавіка пры падтрымцы дзяржструктур, з'яўляецца прафесар І.Нікітчанка.

Ён распавёў, што радыёнукліды выяўленыя ў арганізме ўсіх 34 выпадкова абраных і абследаваных жыхароў Пінска і навакольных вёсак. "Прычым усе абследаваныя скардзяцца на хранічныя захворванні. Падобныя вынікі былі нядаўна атрыманыя ў Валожынскім раёне Менскай вобласці, Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, Менскім раёне і Менску. Гэта сведчыць аб тым, што на ўсёй тэрыторыі краіны захоўваецца небяспека радыяцыйнага забруджвання арганізма праз прадукты харчавання. У гэтай сітуацыі неабходна змяняць дзяржаўную канцэпцыю бяспечнага пражывання на тэрыторыях, забруджаных радыяцыяй, бо ўся Беларусь заражаная радыёнуклідамі. Вось чаму павінна быць паўсюднай сістэма радыяцыйнай абароны насельніцтва", - падкрэсліў навуковец.

Па ягоных словах, радыёнукліды ў любой колькасці шкодныя для арганізма, бо руйнуюць ягоныя клеткі і імунітэт, становяцца прычынай розных хвароб і скарачаюць працягласць жыцця чалавека.

Гадавы праект прадугледжвае правядзенне інфармацыйных семінараў з валанцёрамі з 24 раёнаў Брэсцкай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласцей з удзелам супрацоўнікаў ПУП "Беларускі інстытут радыяцыйнай абароны" ("Белрад") і былога Інстытута радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі Міністэрства аховы здароўя.

На кожным семінары з удзелам добраахвотнікаў разглядаюцца пытанні радыёактыўнага забруджвання людзей, іх медыцынскага абследавання, а таксама прадухіленні патраплення радыёнуклідаў у арганізм чалавека. Арганізатары праекту лічаць, што веды, атрыманыя на семінарах, валанцёры распаўсюдзяць сярод насельніцтва рэгіёнаў, найбольш пацярпелых ад наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Для правядзення першасных і кантрольных даследаванняў выкарыстоўваюцца мабільныя лабараторыі, аснашчоныя абсталяваннем для вымярэння радыяцыйнага забруджвання чалавека і прадуктаў харчавання. Гэтыя лабараторыі перададзеныя беларускай грамадскасці амерыканскімі дабрачынцамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках